У 1891 годзе над горадам Сонца ўзышла зорка Максіма Багдановіча і калі, як не на свята сталіцы ўзгадваць Мінск Паэта, месцы, з якімі знітавана яго жыццё, гісторыі, якімі поўняцца старыя дамы і вулкі.
Шмат часу мінула, шмат чаго здарылася з той пары, як Багдановіч выправіўся ў сваё апошняе падарожжа… Ці пазнаў бы ён цяпер горад, які падарыў яму жыццё? Ці зберагліся памятныя для яго мясціны? Ці не заблукаў бы паэт, ідучы ад кватэры, дзе жыў, да "Беларускай хаткі"? Што б ён пабачыў на месцы дома, у якім нарадзіўся? Якім бы ён пабачыў горад з Траецкай гары?
На гэтыя і многія іншыя пытанні мінчане і госці горада змогуць знайсці адказы

12 верасня з 16-ці гадзін

на адмысловай імпрэзе “Ад Багдановіча да Гарадскога вала” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Праграма святочных мерапрыемстваў:

Імпрэза “Мы – дзеці Мінска” (для дзяцей і бацькоў):
– паказ лялечнага тэатра батлейка (16.00, 18.00);
– віртуальнае падарожжа “Мінск – горад нараджэння Паэта”;
– “Пріветъ из Минска” – выраб паштоўкі па аналагах, якія захоўваюцца ў фондах “Літаратурнага музея Максіма Багдановіча”;
– “Анёл-ахоўнік Мінска” – выраб анёлаў з тканіны.

Літаратурна-музычная імпрэза “Ноч над горадам…”:
Пачатак – 20.00.

– выступленні музычных калектываў
- “Гарадскі вал” https://vk.com/ramanabramchuk,
- "ПаЦі"
- “Нельга забыць” https://vk.com/nielhazabyc
– пазнавальна-забаўляльная віктарына “Сакрэты старога Менска”;
– конкурс чытальнікаў “Ода Гораду” (па вершах Максіма Багдановіча з цыклу “Места”);

Кошт білетаў: 15.000 (дарослыя), 7.500 (школьнікі, навучэнцы, студэнты).
Адрас: г.Мінск, вул М.Багдановіча, 7а. Тэлефон: 8 (017) 334 42 69