Давайте найдём

Новостная рассылка

24 верасня а 17-й гадзіне адкрываецца выстава “Захавальнікі старой веры. Мастацкая спадчына стараабраднікаў” са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

На выставе экспануецца каля 100 твораў, якія прадстаўляюць культуру стараабраднікаў, сярод якіх творы металапластыкі: складні, абразкі, нацельныя крыжыкі, крыжы-ўрэзкі. Наведвальнікі змогуць убачыць ружанцы-лестаўкі, на якіх маліліся стараабраднікі. Уяўляюць цікавасць тканыя з характэрнай вышыўкай ручнікі, якія перад гледачамі паўстануць упершыню. Дапоўняць веды пра культуру стараабраднікаў рукапісныя і старадрукаваныя кнігі. Помнікі, прадстаўленыя на выставе, належаць пераважна да ХІХ ст. і даюць инфармацыю пра культуру стараабраднікаў, якія пражывалі ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі.

Бясспрэчную цікавасць прадстаўляюць сабой экспанаты, звязаныя са стаабраднікамі на Беларусі ,– абразы, створаныя ў мястэчку Ветка на Гомельшчыне: ручнікі, якія былі вытканы і бытавалі ў стараабрадніцкіх сем’ях на Віцебшчыне; кнігі, выдадзеныя ў беларускіх друкарнях па заказе стараабраднікаў.

Першая такога роду выстава была падрыхтавана і праведзена Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2014 г. Новы, дапоўнены, праект дае уяўленне не толькі пра стараабрадніцкі іканапіс, але і пра іншыя бакі стараабрадніцкай культуры.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. 226 05 32, 327 43 22

 

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.