Давайте найдём

Новостная рассылка

Прыходзь ды дазнайся адкуль нашыя продкі бралі жалеза, як яны хвацка з ім спраўляліся, якія прыгожыя і практычныя рэчы выраблялі з металу. Якія сакрэты майстэрства дайшлі да нашых дзён ад лепшых кавалёў мінулых стагоддзяў
Пра гэта і ня толькі распавядзе Яўген Міхайлавіч Сахута.

 Яўген Міхайлавіч Сахута - беларускі вучоны ў галіне этналогіі і мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар. Асноўныя напрамкі навуковай зацікаўленасці - тэорыя, гісторыя і сучасны стан беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйных мастацкіх рамёстваў. Аўтар манаграфій "Народная разьба па дрэву" (1978), "Беларуская народная кераміка" (1987), "Беларускае народнае мастацкае кавальства" (1990), "Народнае мастацтва Беларусі" (1997), "Дыкаратыўна-прыкладное мастацтва" (2005), "Беларуская выцінанка" (2008), "Беларускае народнае мастацтва" (2011) і інш., а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2008).
Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

28 кастрычніка (серада), 19.00.
К. Лібкнехта, 112, офіс Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Запіс на лекцыю па тэлефоне: +375 29 361-97-94
Удзел бясплатны.

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.