Давайте найдём

Новостная рассылка

radzivily vyalikaya epokha knyazeu 433458111 лютага а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца міжнародная выстава “Радзівілы. Вялікая эпоха князёў”.

Гэта творчы праект шэрага літоўскіх музеяў і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Ён дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі не так добра вядомымі большасці наведвальнікаў, але вельмі важнымі, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі гэтага знакамітага роду. Выстава с поспехам прайшла ў Літве, а зараз мы маем гонар прымаць яе ў Беларусі.

На выставе будуць прадстаўлены рэдкія кніжныя выданні XVI-XVIII стст., галоўнае з якіх – Біблія, надрукаваная ў Брэсце ў 1563 г. на замову Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэты экзэмпляр упершыню паказваецца ў Беларусі. Сярод экспанатаў з Літвы – каларытныя вырабы мастацкага ліцця і кавальства, паліхромныя кафлі. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіць шэраг матэрыялаў з так званага “Трайчанскага архіву” – комплекс дакументаў XVI-XIX стст., назапашаных у Слуцкім Свята-Троіцкім праваслаўным манастыры. Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць разнастайныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносілася на публічны агляд.

Усе прадметы, прадстаўленыя на выставе, арыгінальныя. Гэта магчымасць убачыць сапраўдныя рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага магнацкага роду.

Удзельнікамі выставы з Літоўскай Рэспублікі з’яўляюцца: Біржайскі рэгіянальны музей “Села”, Кедайняйскі рэгіянальны музей, Нацыянальны музей “Палац вялікіх князёў літоўскіх” (Вільнюс); з боку Рэспублікі Беларусь у выставе бяруць удзел Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Выстава працуе: з 11 лютага па 28 сакавіка 2016 г.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00,
тэл. (017) 327 43 22, 321-23-71

Дарослыя - 50 000 руб.,
студэнты - 40 000 руб.,
школьнiкi - 30 000 руб.

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.