Давайте найдём

Новостная рассылка


З 14 сакавіка 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачынае працаваць выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжу мастацтваў  “Таямніца цяпла”.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 30 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выстаўка «Таямніца цяпла», з'яўляецца асаблівым праектам у юбілейнай серыі мерапрыемстваў, прысвечана 100-гадоваму юбілею УА “Мінская дзяржаўная  гімназія-каледж мастацтваў”.

На агляд гасцям выстаўкі прадстаўлены творы навучэнцаў 1-3 курса Гімназіі-каледжа мастацтваў,  выкананыя як у традыцыйных, так і эксперыментальных тэхніках мастацкага лямцу, ручнога ткацтва і габелену. Работы створаныя з вялікім майстэрствам пад кіраўніцтвам педагогаў-мастакоў: Рэднікінай Вольгі  Аляксандраўны, Скрыпчанка Надзеі Юр'еўны, Крыулінай Кацярыны Уладзіміраўны, Еўдакіменка Святланы Васіл'еўны. Кожны выкладчык гімназіі-каледжа мастацтваў – самастойны мастак.

У экспазіцыі змешчаны тэкстыльныя кампазіцыі рознай тэматыкі. Разнастайнымі з’яўляюцца і жанры прадстаўленых работ. Сярод іх і пейзажы,  і партрэты, і нацюрморты, якія захавалі складаны свет пачуццяў, думак і эмоцый. Некаторыя навучэнцы пасля заканчэння Гімназіі-каледжа мастацтваў, працягнулі адукацыю і сталі прафесійнымі мастакамі. А навучальная установа УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў» ганарыцца сваімі выпускнікамі.

На выстаўцы “Таямніцы цяпла” любы жадаючы зможа адкрыць для сябе прыцягальны свет і цеплыню мастацкага тэкстылю. Гледачу даецца магчымасць убачыць калекцыю прац студэнтаў розных гадоў і, магчыма, адчуць нечаканую радасць, якую адчувалі аўтары працуючы над сваімі тэкстыльнымі творамі.

Выстаўка працуе да 15 красавіка 2018 года.

Пл. Свабоды, 15
Т. 017 321 24 30

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2018 ArtExpo.by. Все права защищены.