Давайте найдём

Новостная рассылка


Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі Рэй – 2018”, які сёлета адбудзецца 4-6 траўня.

Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампаніямент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі. У адрозненні ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмента.

Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы: Важна рэй Ігнат Буйніцкі/Ў танцах нашых водзіць,/Аж здаецца – усё чыста/Хадыром з ім ходзіць…

Пад дуду і пад цымбалы/Топне, прыспявае.../Сцеражыцеся, ўсе людзі:/Беларус гуляе! Верш Янкі Купалы прысвечаны Ігнату Буйнікаму, заснавальніку першай беларускай тэатральнай групы з Глыбоччыны, у складзе якой быў між іншым дудар – Адам Шульга. Дарэчы падчас фэсту плануецца ўшанаванне памяці Ігната Буйніцкага і Адама Шульгі як у Глыбокім, падчас адкрыцця фэсту ў Алеі славутых землякоў так і на малой радзіме – у вёсцы Празарокі. Падзея адбудзецца ў межах больш маштабнай працы па адраджэнні дуды ў адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі і Паазер’я.

Запланаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы падчас якіх рэй будзе весці менавіта беларуская дуда.

Уваход бясплатны

Праграма мерапрыемстваў
4 мая/траўня пятніца
11.30 Адкрыццё фэсту. Алея славутых землякоў. Плошча 17 верасня. Глыбокае.
13.30 Дударская вечарына. Танцавальная зала Глыбоцкага дома культуры. Вул. Камуністычная 10
17.30 Канцэрт «Дударскі рэй». Празароцкі дом культуры. Вёска Празарокі.

5 мая/траўня субота
11.30 Адкрыццё выставы выцінанкі «Дуда мая ты спеўная» і майстар-клас па выцінанцы. Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Вул. Энгельса, 41 а
13.00 Адкрыццё выставы «Славацкія дуды ў XXI стагоддзі» ГУК «Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей». Вул. Энгельса, 24.
16.00 Шэсце дудароў ад Дзіцячай школы мастацтваў да Цэнтральнай плошчы.
16.30 Гала-канцэрт дудароў «Дударскі рэй на Глыбоччыне”. Цэнтральная плошча.

6 траўня нядзеля
11.00 УРАЧЫСТАЯ СЛУЖБА З УДЗЕЛАМ ДУДАРОЎ. КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ. ВЁСКА УДЗЕЛА.

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2018 ArtExpo.by. Все права защищены.