Давайте найдём

Новостная рассылка


25 красавіка 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі сябра Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана “Правінцыя”. Прысвячаецца Году малай Радзімы.

На выстаўцы экспануецца больш за 80 палотнаў мастака. Унікальнасць прадстаўленных у экспазіцыі твораў з’яўляецца ў тым, што ў іх выразна выяўлены прыярытэты, характэрныя амаль усім карцінам мастака – традыцыйная архітэктура, каларыт жыцця вясковага чалавека, непаўторная, пранікнёная прыгажосць беларускай прыроды.

Кастусь Качан працягвае традыцыі рускай рэалістычнай школы жывапісу. У той жа час мастак вельмі дакладна вызначае для сябе меру ўзаемадзеяння рэалістычнага пісьма з шэрагам знакавых вобразаў і сімвалаў.
Сюжэты карцін, прадстаўленых на выстаўцы, на першы погляд даволі простыя і непераборлівыя – рэкі, дрэвы, палі, невялікія вёсачкі і мястэчкі са старажытнымі храмамі. Аднак  унутраным лейтматывам у творчасці мастака з’яўляецца тэма Вечнага і Вечнасці. Менавіта таму яго творы, па сутнасці, пазбаўлены прыкметаў часу. Мінулае і сучаснасць не супрацьпастаўляюцца,  не адасабляюцца адно ад аднаго, але знаходзяцца ў прасторава-часавым адзінстве. Пейзажы Качана ствараюць гарманічную панараму суіснаваня чалавека і прыроды.

Радзімай жывапісца з’яўляецца ціхая, утульная беларуская правінцыя, любоў да якой ён захаваў і да сёння. Адсюль і прыярытэты ў яго мастацтве, сярод якіх - улюбёная тэма жыцця малелькіх гарадоў і мястэчах з вялікай гісторыяй.

Творы Кастуся Качана знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава; Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея;  Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку; Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту; Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка; а таксама ў фондах Беларускага саюза мастакоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федырацыі, у прыватных калекцыях Беларусі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Паўднёвай Карэі.

Выстаўка працягнецца да 20 мая 2018 года.

Адрас: пл. Свабоды, 15
Т. 017 337 24 30
minskmuseum.by

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2018 ArtExpo.by. Все права защищены.