Давайте найдём

Новостная рассылка


19 чэрвеня 2019 года а 17 гадзіне ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва, адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння выдатнага кампазітара, пачынальніка беларускай польскай нацыянальнай класічнай музыкі Станіслава Манюшкі (1819–1872). З гэтай нагоды 2019-ы год аб'яўлены ЮНЭСКА годам кампазітара.

Выстава арганізавана ГА «Беларускі саюз мастакоў» каб паказаць малавядомыя старонкі жыцця і творчасці кампазітара ў творах сучасных беларускіх мастакоў.

Беларуска-польскі кампазітар Станіслаў  Манюшка лічыцца заснавальнікам нацыянальнай беларускай і польскай оперы.  Нарадзіўся ў фальварку Убель Ігуменскага павета Мінскай губерні (сённяшні Чэрвеньскі раён) у шляхецкай сям’і. Бацька, Чэслаў Манюшка, сваяк мінскага жывапісца Валенція Ваньковіча, быў добрым графікам. Маці, Альжбета з Маджарскіх, выдатна грала на фартэпіяна. Так пачыналася музычна-мастацкая адукацыя будучага кампазітара: выхаванне маці, літургіі ў храмах, хатні тэатр у маёнтку роднага дзядзькі Юзэфа, нарэшце, народныя спевы, якія не мог не зафіксаваць слых таленавітага юнака. А далей былі заняткі ў Мінскай гімназіі ў класе музыканта і педагога Дамініка Стафановіча (да 1835 года). Затым вучоба ў Вільні і, нарэшце, у рэктара Берлінскай пеўчай акадэміі К. Ф. Рунгенхагена. Там Манюшка шліфаваў сваё майстэрства дырыжора і кампазітара да 1840 года.

Слынны даследчык беларускай культуры прафесар Адам Мальдзіс калісьці заўважыў, што Манюшка, выразіўшы нацыянальны дух польскага народа, заняў у яго культуры тое ж месца, што Сметана – у чэшскай, Глінка – у рускай. Але, нарадзіўшыся ў Беларусі і чэрпаючы натхненне з народнай творчасці гэтай зямлі, ён зрабіў неацэнны ўнёсак і ў нашу культуру.

У экспазіцыі музея прадстаўлены каля 30 твораў сучасных мастакоў, якія распавядаюць аб дзіцячых і юнацкіх гадах Станіслава ў Убеле. Некаторыя працы прысвечаны вучобе ў Берлінскай музычнай акадэміі, сяброўству з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, стварэнні першай беларускай оперы «Сялянка» («Ідылія»).

Мэта дадзенага мастацкага праекта – падкрэсліць нацыянальную значнасць і ролю ў культуры Беларусі кампазітара Станіслава Манюшкі.



Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.