Давайте найдём

Новостная рассылка


Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу Святланы Ветравай “Кола года”.
“Традыцыі народа – гэта карані дрэва, якія сілкуюць сучаснасць і будучыню. Без каранёў дрэва загіне. Свет развіваецца: мінулае і будучае ўзаемазвязаны; нават там, дзе сувязь не відавочная, яна ёсць, і ўсе мы дзеці сваіх каранёў...” – такой   філасофіі прытрымліваецца беларуская мастачка Святлана Ветрава.
Выстава «Кола года» – гэта каляндарная серыя карцін па славянскіх народных святах. У межах выставы адбыліся  рознапланавыя мерапрыемствы, прысвечаныя розным порам года. 6 сакавіка запрашаем на завяршальную «зімовую» імпрэзу!

6 сакавіка, 18:30 – «Калядны аліўе»:
- Макс Івашын (аўтарская музычная праграма);
- эксперт беларускай кухні Алена Мікульчык (беларуская кухня эпохі Напалеона) і ... святочная варажба.

 Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7А  – Траецкае прадмесце).
Дата і час: 6 сакавіка, 18:30.
Уваход вольны  
Даведкі па тэлефонах: (8 017) 334-07-61, (8 017) 334-42-69.
 


Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.