Давайте найдём

Новостная рассылка


23 жнiўня 2019 года мастацкая галерэя «Артэль» запрашае на выставу жівапісу і фатаграфіі “Мястэчка. Вандроўкі. Успаміны" гарадзенцаў Аляксандра Сурава (жывапіс) і Чэслава Сташко (фатаграфія).

«Мястэчка… Сёння гэта слова амаль што знікла з нашай мовы. Шкада, бо ад яго павявае пяшчотай, цеплынёй і супакаеннем. І гэта нездарма.

Мястэчкі стагоддзямі мадулявалі нашу культуру, светапогляд, узаемаадносіны і г.д. Дзякуючы ўсім народам, што насяляюць нашу Беларусь, тут узнік унікальны пласт культуры, якім мы ганарымся сёння, знаходзім усё новыя і новыя постаці, падзеі. Даволі важкая доля ў гэтай культурнай і гістарычнай спадчыне належіць беларускім жыдам.

Можна бясконца пералічваць знакамітыя імёны - ад Марка Шагала да Людвіга Заменгофа. Але мы хацелі б нагадаць, што наша культурная спадчына складалася з кожнага асобнага чалавека, з тых простых людзей, што жылі ў маленькіх мястэчках, вёсках і маёнтках. Менавіта сярод іх гадаваліся асобы, якія сёння сталі сусветнавядомымі.

Нажаль, пасля Другой сусветнай вайны мы ўсё больш і больш аддаляемся ад той Беларусi, якая, на наш погляд, з’яўлялася узорам для ўсяго свету,  добрасуседства і талерантнасці розных культур і народа, забываем яе.

Каб стаць дастойнай дзяржавай, нам трэба ўспомніць і аднавіць усе самыя лепшыя традыцыі і прыклады нашай шматграннай і шматнацыянальнай спадчыны. Трэба быць ўдзячнымі спадкаемцамі.»

Аўтары выставы жівапісу і фатаграфіі “Мястэчка. Вандроўкі. Успаміны"  Алесь Суровы і Чэслаў Сташко.


Аляксандр Сураў (творчы псеўданім Алесь Суровы).

Нарадзіўся ў горадзе Бяроза ў 1966 годзе.   

У 1985 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню імя А.К.Глебава. Атрымаў спецыяльнасць дызайнера. Жыве ў Гродна (Беларусь). Працуе ў галіне жывапісу, графікі, карыкатуры, інсталяцыі, дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. За гэты час правёў больш за 30 персанальных выстаў у Беларусі, Літве, Польшчы, Германіі, Англіі і Расіі.
Удзельнік міжнародных пленэраў у Польшчы і Беларусі.

З 1995 па 1999 быў галоўным мастаком і сцэнографам Гродзенскага абласнога тэатра лялек. У 1998 годзе быў прызнаны лепшым сцэнографам Беларусі, а спектакль “Прышэлец” па апавяданні французскага пісьменніка М.Эйроля стаў лепшым спектаклем у 1997 годзе.

З 2009 па 2014 працаваў галоўным мастаком Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. З'яўляецца аўтарам сцэнаграфіі і касцюмаў да спектакля “Палёт над гняздом зязюлі” Д.Васэрмана, які атрымаў галоўны прыз (прэмію імя Кірыла Лаўрова) XIV Міжнароднага фестывалю «Сустрэчы ў Расіі» у Санкт-Пецярбургу.

У дадзены час шмат працуе ў галіне дызайну па стварэнні сувеніраў і прадметаў інтэр'ера.
Але галоўным у яго жыцці заўсёды з'яўляецца жывапіс.

Чэслаў Сташко.

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в.Супраненты Астравецкага раёна. У 1975 годзе скончыў Свірскую СШ. Вучыўся ў Віленскім і Гродзенскім універсітэтах па спецыяльнасці “Правазнаўства”.

Фатаграфію вывучаў самастойна. Прыярытэт – студыйны і жанравы партрэт.

Шмат падарожнічае. Падчас паездак аддае перавагу пейзажнай і жанравай фотаздымцы. З творчымі экспедыцыямі пабываў больш чым у 30 краінах свету.


Выстава будзе даступная наведвальнікам з 23 жнiўня па 10 верасня 2019 года

Галерэя працуе з 10:00 да 19:00 штодзённа
Адрэс: г. Мiнск, пр-т Незалежнасцi 58/1-6
т. +375 17 276 09 99
т. +375 29 351 65 25




Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.