Давайте найдём

Новостная рассылка


“Антиквар – это почти Святой Пётр, только для вещей. Решает, кто достоин рая (вплоть до музея), а кому место в домашней кладовке воспоминаний (и то, в лучшем случае)”.

Выстава антыкварных рэчаў “Сведкі часу” арганізавана сумесна з ТДА “Лаўка старажытнасцяў” і галерэяй “Дар’ян” і складаецца ў асноўным з прадметаў інтэр’ераў канца ХІХ - пачатку ХХ ст., і дапаўняе часовую экспазіцыю “Я – Маці” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Сярод прадметаў новай выставы ёсць унікальны музычны прадмет – паліфон. Гэта механічная музычная прылада для прайгравання музыкі, зафіксаваная на металічных дысках. У момант прывядзення ў рух дыска, нараджаецца нескладаная, але на дзіва прыгожая мелодыя. Падобную “музычную шкатулку” пецярбургскай фірмы “Сімфаніён” марыла набыць Марыя Апанасаўна Багдановіч, якая сама захаплялася музыкай. Але яе мара не здзейснілася з прычыны фінансавых цяжкасцяў.

Падчас адкрыцця выстаўкі “Сведкі часу” будзе магчымасць праслухаць мелодыі паліфона.

Выставу ўдала дапаўняюць так званыя “дробязі” – творы дэкаратыўна-прыкладного мастацтва Францыі, Англіі і Германіі: гадзіннікі, фарфор, шкло, крышталь і мастацкі метал.

Выстава “Сведкі часу” – гэта ўнікальная магчымасць зазірнуць у патаемныя сховішчы прыватных калекцый, адчуць захапленне ад незвычайных прадметаў побыту мінулых стагоддзяў. А сённяшнія калекцыянеры паўстаюць як захавальнікі “рэчавай памяці чалавецтва”. Старыя рэчы – гэта свайго роду капсулы часу, яны захоўваюць у сабе памяць пра цэлую эпоху, пра асобную сям’ю.

Адкрыццё выставы 27.03.2019 у 17.30
у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
Выстава працуе
з 27 сакавіка 2019 года па 24 красавіка 2019 года

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.



Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.