Давайте найдём

Новостная рассылка


2 красавіка 2019 года а 17-ай гадзіне мастацкая галерэя Беларт ГА “Беларускі саюз мастакоў” запрашае на адкрыццё выставы жывапісу Дар’і Сумаравай-Копач “Каляровы дзённік”.
Выстава будзе працаваць да 17 красавіка 2019 года па адрасе:  г.  Мінск, вул. К. Маркса, 4 (Пн – Пт з 11.00 да 20.00, Сб з 11.00 да 19.00, нядзеля – выхадны).
Уваход вольны.

Экспазіцыя выставы “Каляровы дзённік” аб’яднала краявіды і нацюрморты Дар’і Сумаравай-Копач, створаныя пад час пленэрных вандровак на працягу двух гадоў. Геаграфія жывапісных уражанняў мастачкі надзвычай разнастайная: побач з маляўнічымі выявамі лугавых і азёрных прастораў Беларусі і Польшчы прадстаўлены кампазіцыі  з  прыродай і архітэктурай Кітая, рамантычнымі выявамі марскіх узбярэжжаў Кіпра, горнымі ландшафтамі Сербіі. Нацюрморты, выкананыя ва ўласцівай Дар’і рэалістычнай манеры жывапісу, спыняюць увагу тонкай перадачай адметнага хараства кожнай кветкі з палявых альбо садовых букетаў, абраных для адлюстравання.

"Я вельмі люблю кветкі",— кажа Дар'я, --"  з асалодай іх збіраю ў букеты, потым з задавальненнем пішу. Асабліва люблю валошкі. Мне здаецца, кветкі любіць кожная жанчына. Для мяне ж гэта  самакаштоўная з'ява прыроды. Да таго ж, кветачны свет натхняе на творчасць і моцна ўздымае настрой …  Палявыя кветкі болей  пяшчотныя, і  існуюць як бы самі ў сабе, у сваім нутраным сусвеце. Таму яны болей  безабаронныя. Садовыя ж – ўрачыстыя, прэзентабельныя, эфектныя. У гэтым іх асабовая  прывабнасць. Але яны як бы выхваляюцца сваім хараством, і гэта таксама іх адметнасць." Упадабаць тыя ці іншыя кветкі для чарговага нацюрморта, гэта толькі малая частка працы над карцінай. Вялікая мастацкая справа скласці адмысловую, арыгінальную букетную кампазіцыю... Гэтак, нібыта мастачцы прапануецца на новым эмацыйным узроўні спазнаць і засвоіць чарговы ўрок хараства. Пры гэтым трэба быць асцярожным і акуратным, каб не толькі па-сапраўднаму, глыбока пранікнуцца магіяй прыроды, але і не парушыць таямніцу і гармонію энергіі колераў, вытанчанай пластыкі ліній ў іх спляценнях і ўзаемадалучэннях“,  - урывак з артыкула мастацтвазнаўцы Таццяны Гаранскай.

Творчая біяграфія Дар’і Васільеўны Сумаравай-Копач

нарадзiлась у горадзе Мiнску 15 лiпеня 1977 года.
1990  -1995 -  вучоба ў Беларускiм лiцэi мастацтваў iмя Ахрэмчыка.
1995 - 2002 -  вучоба ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэмii Мастацтваў
З  2003  -        сябра Беларускага саюза мастакоў

Персанальныя выставы:

2017   “Колеры натхнення”, Нацыянальны гісторыка-культурны музей - запаведнік  “Нясвiж”.
2014   Выстава ў галерэi «New Day».
2013   Выстава ў галерэi «Мастацтва» БСМ.
2000   Персанальная выстава, Замак Дому Палонii, Пултуск, Польшча

Выбраныя групавыя выставы:

2018  VI Біенале  жывапісу, графікі і скульптуры,
          Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ,  Мінск.
2018  I Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва “Арт Минск”, Мінск.
2018   4-я Мiжнародная мастацкая выстава "Шоўкавы шлях ", Сiянь, Кiтай.
2017   Мiжнародная выстава жывапiсу "Жывапiсныя дыялогi",
           галерэя   "Арка", Вiльня.
2017   Мiжнародная выстава сучаснага мастацтва, Саньянг, Кiтай.
2017   4-я Мiжнародная мастацкая выстава "Шоўкавы шлях ", Сiянь, Кiтай.
2017   Восеньскi салон з Белгазпрамбанкам.
           Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ,  Мінск.
2013   Рэспубліканская выстава секцыі жывапісу, "ПРАЕКТ"
           Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ,  Мінск.
2014  IV Біенале  жывапісу, графікі і скульптуры,
          Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ,  Мінск.
2010   “Васіль Сумараў. Настаўнік і вучні”,
           Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мiнск.
2008   Рэспубліканская маладзёжная выстава
           Рэспубліканская мастацкая галерэя БСМ,  Мінск.
2008   Рэспубліканская выстава партрэту.
2006   Рэспубліканская выстава "Зямля пад белымі крыламі"
           (прысвечаная 75-годзю У.Караткевіча)
           Рэспублiканская мастацкая галерэя БСМ, Мiнск.

Выбраныя  пленэры i папленэровыя выставы:

2018    Мiжнародны мастацкi сiмпозiум, Тарцэ,  /Польша/.
2018   Мiжнародны жывапiсны пленэр, Златiбор,  /Сербiя/
2017   Мiжнародны жывапiсны пленэр  у год творчасцi Анджэя Струмiлы
          Аўгустоў/Польша/.
2004    Мiжнародны жывапiсны пленэр  "Зэльва 2004".  /Польша/.
           Папленэровая выстава ў галерэе польскага саюза мастакоў.
           Варшава.Польша.
2001   Мiжнародны жывапiсны пленэр "Слядамi Манюшкi", Вiльня,
          /Лiтва/, выстава у галерэi Дома польскай культуры.
2000   Мiжнародны жывапiсна-фатаграфiчны пленэр прысвечаны
          Эрнэсту Вiхерту, выстава у галерэi рэгiянальнага цэнтра
          культуры, Пецкi, /Польшча/
2000   II Мiжнародны жывапiсны пленэр "Wizajny 2000", Вiжайны,
          /Польшча/
         папленэровая выстава ў галерэi рэгiянальнага цэнтра культуры i
         мастацтва, Сувалкi, /Польшча/



Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.