Давайте найдём

Новостная рассылка


14 лістапада 2019 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Усход–Захад” (калекцыя твораў усходняга і заходнееўрапейскага мастацтва князёў Дандуковых-Карсаковых).

Выстава прысвечана гісторыі фарміравання музейнага збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, таму як сучасны музей абавязаны сваім паходжаннем шэрагу ўстаноў, якія існавалі ў Мінску напачатку ХХ стагоддзя: Мінскі царкоўна-археалагічны музей (1908) і Мінскі абластны музей (1919). Беларускі дзяржаўны музей, створаны ў 1923 г., стаў цэнтральным месцам збору гістарычных артэфактаў.

У 1920-я гг. у музейны збор трапіла маёмасць палацаў і сядзібаў, у тым ліку мэбля, посуд, зброя, побытавыя рэчы. На выставе прадстаўлена частка калекцыі князёў Дандуковых-Карсаковых, якая у ХІХ ст. знаходзілася ў маёнтку Раманава Магілёўскай губерні, а сёння захоўваецца ў зборы двух беларускіх музеяў і ў Смаленскім дзяржаўным музеі-запаведніку ў Расійскай Федэрацыі. З велізарнай колькасці калекцыі князёў Дандуковых-Карсаковых, якая ў ХІХ ст. налічвала некалькі сотняў жывапісных твораў і помнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ХVI–XIX стст., нажаль, захавалася невялікая частка.
 
Унікальнасць праекта ў тым, что адначасова на выставе прадстаўлены творы ўсходняга і захаднееўрапейскага мастацтва ХVI–ХІХ стст., якія былі сабраны ў маёнтку Раманава намаганнямі некалькіх пакаленняў сям’і Дандуковых-Карсаковых.

На выставе дэманструюцца ўзоры мастацтва Заходняй Еўропы, у тым ліку фарфоравыя вырабы, створаныя ў Італіі і на Каралеўскай мануфактуры ў Мейсане ў Германіі.

Да найбольш рэдкіх для музейных збораў Беларусі адносяцца посуд, аздоблены распіснымі паліхромнымі эмалямі, разная каменная скульптура і фарфоравыя вазы ХVI–ХVII стст. з Кітая.
Выстава “Усход-Захад” – вынік творчага супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Два буйнейшых музея краіны прадставяць на выставе творы ўсходняга і захаднееўрапейскага мастацтва ХVI–ХІХ стст.

Большасць твораў мастацтва прадстаўлена на выставе ўпершыню.

Выстава працуе да 12 студзеня 2020 г.
Адрас: вул. К.Маркса, 12, г. Мінск
Штодня 11.00–19.00
Тэлефон: 8017 327 43 22, 3212371



Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.