Давайте найдём

Новостная рассылка


Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на прэзентацыю "Паэты планеты: ад старажытнасці да авангарда".

Выступоўцы: Лявон Баршчэўскі, Ігар Крэбс, Зьміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Алесь Разанаў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута. А таксама першая ў свеце паэтка акадская царэўна Энхедуанна, старажытнагрэцкія паэты Архілох і Анакрэон, славенец Срэчка Косавел, партугалец Фернанду Песоа, паляк Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, швед Гунар Экелёф.

Прагучаць пераклады з Вільгельма Мюлера Васіля Сёмухі, а таксама пераклады з Дмытра Паўлычкі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
Усяго дзевяць новых кніг серыі "Паэты планеты" ды старыя зборнікі з гэтай серыі.

Ірландскія песні ад Алеся Камоцкага.

27 снежня а 19-й гадзіне.
Уваход вольны
вул. М.Багдановіча 7а
тэл. для даведак 80173344269

PAETY_PLANET_27-12.JPG

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.