Давайте найдём

Новостная рассылка

26 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя зборніка кароткай прозы “12”.

У электронным зборніку прадстаўлены дэбютныя тэксты дванаццаці ўдзельнікаў Майстэрні крэатыўнага пісьма Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай. Падчас імпрэзы Віктар Марціновіч і Ксенія Шталенкова падзеляцца, як ладзілася Майстэрня, а аўтары прачытаюць свае тэксты і распавядуць пра сябе.

Пра зборнік і Майстэрню: 1–12 ліпеня 2019 года ў межах ІІІ Летняй школы ЕГУ прайшла Майстэрня крэатыўнага пісьма пад кіраўніцтвам Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай. За гэты час аўтары выкарыстоўвалі разнастайныя тэхнікі пісьма, удзельнічалі ў пленэрах і абмяркоўвалі ўласныя тэксты ў момант іх нараджэння ў асяроддзі аднадумцаў. Вынікам гэтай працы стаўся зборнік “12”, у якім апублікаваныя найлепшыя тэксты, створаныя падчас школы.

Сярод аўтараў зборніка: Максім Ярмоленка, Ганна Гаўрылькова, Ганна Савіцкая, Ігар Караткоў, Ілайджа Лямперт, Кацярына Максімава, Ліяна Каханоўская, Любоў Мыцкіх, Марыя Сцёпкіна, Наталля Жукоўская, Яніна Равяка, Кацярына Ярковіч. Су-аўтарам зборніка сталася і яго дызайнерка Вераніка Калдаева. Зборнік распачынае прадмова Віктара Марціновіча.

Пачатак а 16-й.

Уваход вольны.

Адрас: Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А).
Тэлефон для даведак: 8 017 334 42 69.





Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.