Давайте найдём

Новостная рассылка


Да 16 красавіка падоўжаны тэрмін прыёму заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 – 2020 гадах.

Нацыянальная прэмія – гэта шлях вызначэння найбольш значных дасягненняў у галіне выяўленчага мастацтва Беларусі за апошнія два гады. Што ёсць найбольш значнае зараз, калі прайшла ўжо 1/5 частка XXI стагоддзя і шляхі мастацтва не заўсёды паспяваюць за ім? Якія крытэрыі дзейсныя для вызначэння сапраўднага рэйтынгу мастацкіх падзей і з’яў? Падрыхтоўка і правядзенне конкурсу ёсць адначасова і перагляд крытэрыяў адбору, выклік для адборачнай камісіі і журы. Конкурс знаходзіцца ў стадыі станаўлення, праводзіцца толькі ў другі раз, таму яму патрэбныя ўдзел і падтрымка.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да вельмі важнай справы: абгрунтавана адзначыць тое, чым можа ганарыцца Беларусь у выяўленчым мастацтве. Такім чынам, галоўнае ў гэтым конкурсе – пазбегнуць выпадковасці ў адказе на пытанне: “Хто ў Беларусі зараз самы цікавы мастак?”. У конкурсе прадугледжаны і матэрыяльныя формы ўвагі: лаўрэаты атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь і спецыяльную ўзнагароду. Іх мастацкія творы будуць рэкамендаваны да закупак у калекцыі дзяржаўных музеяў. Па выніках конкурсу адбудзецца мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў і будзе выдадзены каталог твораў. Абмежаванняў па ўзросце няма, але прадстаўнікі творчай моладзі, якія будуць адзначаныя ў намінацыях, змогуць прэтэндаваць на заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У адборачную камісію і журы запрошаны вядомыя эксперты і спецыялісты, прафесійныя мастацтвазнаўцы, мастакі, крытыкі, з рознымі пазіцыямі адносна крытэрыяў і рэйтынгаў.

Конкурс праводзіцца па намінацыях: “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Актуальнае мастацтва” (арт-аб’ект, інсталяцыя), “Мастацкая фатаграфія”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і крытыка”, “Творчы дэбют”.

Заяўкі прымаюцца дырэкцыяй конкурсу – Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12, тэл.: 226-09-22, 226-05-32, эл.адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.).

На сайце музея можна азнаёміцца з ІНСТРУКЦЫЯЙ аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 – 2020 гадах і іншымі матэрыяламі: http://histmuseum.by/by/news/2302/

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
вул. Карла Маркса, 12


Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.