Давайте найдём

Новостная рассылка


З 15 кастрычніка 2020 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачала працу выстава “LITHO graphics exlibris” Вольгі Крупянковай і Таццяны Сiплевiч. Выстава прымеркавана да юбілейнай даты – 50-годдзя мастачак.

Вольга Крупянкова і Таццяна Сіплевіч разам вучыліся ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы ім. А.К. Глебава, потым у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на аддзяленні графікі. Мастачак звязваюць сяброўскія адносіны, творчае супрацоўніцтва і ўзаемападтрымка, а таксама шматлікія сумесныя выставачныя праекты, удзел у міжнародных кангрэсах і выставах экслібрыса. Аўтары з’яўляюцца сябрамі Беларускага саюза мастакоў, лаўрэатамі шматлікіх міжнародных выстаў-конкурсаў, а таксама міжнародных кангрэсаў экслібрыса.

Вольга Крупянкова і Таццяна Сіплевіч – адны з нямногіх, хто працягвае займацца літаграфіяй на фоне ўсеагульнай цікавасці да тэхнік глыбокага друку. Аўтары працуюць у розных манерах, але іх працы аб'ядноўваюць высокі прафесіяналізм, віртуознае валоданне тэхнікай літаграфіі, выразнасць кампазіцыйных рашэнняў.

Працы Таццяны Сіплевіч валодаюць вялікім эмацыйным уплывам, адрозніваюцца багаццем каларыстычнага вырашэння. Дэкаратыўны строй шматлікіх экслібрысаў узыходзіць да беларускіх народных матываў, але пераасэнсоўваецца мастачкай з сучаснага пункту гледжання. Пры гэтым працы напоўнены цяплом і ўнутраным святлом, выклікаюць пазітыўныя эмоцыі.

Графіку Вольгі Крупянковай адрозніваюць вытанчанасць, выразнасць і прадуманасць, насычанасць дэталямі. У яе лiтаграфiях адкрываецца казачны і гарманічны свет, жаданне бачыць радасць і дзяліцца ёю.

Экспазіцыя змяшчае каля 140 літаграфій, сюжэты ўражваюць сваёй складанасцю і багаццем тэматыкі. Яны даюць магчымасць пазнаёміцца з міфалогіяй розных народаў, па-новаму паглядзець на біблейскія тэмы, пагружаюць у мiр дзіцячай казкі.

Выстава працягнецца да 8 лістапада 2020 года.

Арт-гасцёўня “Высокае мѣста”

г. Мінск, вул. Герцэна, 2а;
серада – нядзеля, 11.00 - 19.00
(017) 354 26 57; (017) 337 24 30

Уваходны білет:
3,00 руб. – для дарослых
2,50 руб. – для студэнтаў
2 руб. – для школьнікаў

Афиша_copy_copy_copy_copy_copy_copy.jpg

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2019 ArtExpo.by. Все права защищены.