Давайте найдём

Новостная рассылка


Notice: Undefined index: option in /home/remesla/sites/artexpo.by/components/com_content/views/article/view.html.php on line 245

Notice: Undefined index: option in /home/remesla/sites/artexpo.by/components/com_content/views/article/view.html.php on line 253

Notice: Undefined index: option in /home/remesla/sites/artexpo.by/components/com_content/views/article/view.html.php on line 253

Notice: Undefined index: option in /home/remesla/sites/artexpo.by/components/com_content/views/article/view.html.php on line 253

Калі? 19 траўня 2018 г. 12.00-22.00

Дзе? А.г. Ракаў (Мінская вобласць)

Шмат цікавостак, у тым ліку:
• стральба з рагатак;
• пленэр (роспіс па парцаляне);
• шмат гліны і ганчарных кругоў для ўсіх ахвотнікаў;
• лепка для дзяцей;
• жывая музыка;
• аўтарская кераміка ад беларускіх майстроў.

Суполкі ў сацыяльных сетках: Вк vk.com/keramikafest, Fb facebook.com/events/213047045913956/permalink/217185175500143/

Грамадскае аб'яднанне "Гільдыя керамістаў" ладзіць свой першы фестываль керамікі!

На фестываль у Ракаве з'едуцца керамісты са шматлікіх куткоў Беларусі, якія працуюць у розных матэрыялах і тэхніках. Вы зможаце не толькі набыць іх работы, але таксама даведацца пра тэхналогію вытворчасці вырабаў. Калі вы ніколі не бралі ў рукі гліну, але заўсёды марылі – на фестывалі ў вас будзе шмат магчымасцяў спраўдзіць мары і нават паўдзельнічаць у конкурсе па ганчарстве! Паляпіць і паганчарыць змогуць і дарослыя, і дзеці, а на беразе ракі будзе працаваць пленэр па роспісу керамікі. Уявіце сабе, як прыемна маляваць ды ляпіць, калі побач гучыць жывая музыка… Суправаджэнне майстар-класаў, спаборніцтваў ды конкурсаў музыкамі на гітарах, акардэоне, скрыпках альбо дудзе – незабыўныя ўражанні застануцца з вамі надоўга! На сцэне фестывалю выступяць розныя калектывы мастацкай самадзейнасці, а пасля 17.00 пачнецца канцэрт, дзеля якога варта прыехаць 19 траўня ў Ракаў!

Аматары актыўнага адпачынку змогуць паспрабаваць свае сілы і спрытнасць у розных спаборніцтвах: пастраляць з рагатак па гаршках, паўдзельнічаць у "бітве кантрабандыстаў", паблукаць у лабірынце! Што цікава, за актыўны ўдзел вы можаце зарабіць "тэракоцікі" – жеэтоны-валюту фестываля – і абмяняць іх на вырабы майстроў.

На фестывалі будзе цікава і тым, хто марыць зрабіць кераміку сваім хобі. З чаго пачаць, дзе ўзяць матэрыялы – пра ўсё даведаецеся тут!

Набыць квіток можна на ўваходзе на Фестываль вул. Чырвонаармейскай.
Кошт квітка: для дарослых 5 рублёў, для дзетак: 2.5

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2018 ArtExpo.by. Все права защищены.