Давайте найдём

Новостная рассылка

Notice: Undefined index: view in /home/remesla/sites/artexpo.by/components/com_content/helpers/legacyrouter.php on line 95

Notice: Undefined index: option in /home/remesla/sites/artexpo.by/components/com_content/views/article/view.html.php on line 245

Notice: Undefined index: option in /home/remesla/sites/artexpo.by/components/com_content/views/article/view.html.php on line 253

Літаратурны музей Максіма Багдановіча  ў межах міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2018”
19 мая  запрашае на імпрэзу  “Што наш музей?.. Тэатр!!!”

Кожны наведвальнік, прыходзячы у музей, трапляе на свайго рода “спектакль” . Тэатр аднаго акцёра – так вобразна можам мы назваць працу музейнага экскурсавода. Штодня праз уласнае слова і экспанаты ён малюе карціну мінулага. Лёсы, людзі, гарады, вершы – усё гэта знітоўваецца ў музейным экскурсе ў адну карціну. Але хутка наступіць дзень, калі не толькі экспазіцыя, але і ўвесь музей ператворыцца ў адну вялікую тэатральную пляцоўку.

Завітаўшы ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча 19 мая вы маеце магчымасць:
- адчуць сябе не толькі гледачом, але ўдзельнікам музейна-тэатральнай дзеі;
- убачыць батлейку, тэатр часоў Максіма Багдановіча, і сучасныя лялечныя тэатры;
- наведаць майстар-класы ад прафесіяналаў сваёй справы (акцёрскае і танцавальнае майстэрства, тэатральны грым, выраб лялек);
- паспрабаваць сябе ў ролі акцёра, што знаёміцца са сцэнаром, рэпетуе, робіць грым і вось-вось выйдзе на сцэну;
- паўдзельнічаць у ролевых гульнях;
- паслухаць майстроў мастацкага слова і цікавых музыкаў;
- цікава правесці час.

У пастаноўцы ўдзельнічаюць: тэатры “Жывое слова”, “Дом сонца”, “Змешаны лес”, “Мастерская впечатлений”, музейная “Батлейка” і “Лямцавая батлейка”; “LARP”; Кацярына Ваданосава і “Fantasy Orchestra”, гурты “Гарадскі вал”,“NZ”; школа танцаў “Kvartal” Юліі Шостак і школа акцёрскага майстэрства “Art-talk”; барды Андрэй Мельнікаў, Аляксей Жбанаў; літаратары Валерый Гапееў, Уладзь Лянкевіч; удзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ), выкладчыкі БДУКіМ, супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і “Беларускай хаткі”, пляцоўка “Карані”.

Пачатак дзіцячай праграмы – 15.00; дарослай – 18.00.
Уваходны квіток: 5 рублёў.

“Праграмка” тут:
facebook.com/events/2073050982980812/
vk.com/nochmuseum2018
Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а. Тэлефон для даведак: +375 17 334-42-69.

Наши контакты

+375 29 124 69 80 (Velcom)

+375 25 706 12 62 (Life)

Новомир Кудинов

Skype: Novomir

info@artexpo.by

Новостная рассылка

© 2014-2018 ArtExpo.by. Все права защищены.