
"План Бабарозы": хронікі беларускай матрыярхіі
Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, засланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет – гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў і салодка-горкіх таямніцаў. «План Бабарозы» – гэта гісторыя Беларусі ХХ ст. на прыкладзе адной мандражнай сямейкі.
Павал Касцюкевіч распавядзе пра гісторыю напісання кнігі, прататыпы герояў і крыніцы натхнення, а таксама пачытае яскравыя кавалкі з свайго твора.
Напрыканцы імпрэзы адбудзецца аўтограф-сесія.
Уваход вольны.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Менск, вул. Багдановіча 7а).
Тэлефон для даведак: 017 334 42 69