14 ліпеня 2021 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва адбылось адкрыццё выставы мінскіх мастакоў Андрэя Рэвякова і Алены Кашаленка «Узаемадзеянне».

Агульная тэма сувязі чалавека з прыродай аб’яднала творчае ўзаемадзеянне сучасных беларускіх мастакоў Андрэя Рэвякова і Алены Кашаленка.

У экспазіцыі выставы аўтары прапануюць больш за 40 твораў, зробленых ў розныя гады ў жанры анімалістыкі.
Гэта тэма блізкая абодвум мастакам і абумоўлена цікавасцю да жывой прыроды, а больш за ўсё да свету фауны. Творцы імкнуцца да эстэтычнага паказу выяў пры адлюстраванні ўзаемаадносін чалавека і жывёлы.

Ствараць выявы навакольнага свету людзі пачалі яшчэ з найстаражытных часоў: наскальныя малюнкі, мастацтва старажытнага Егіпта, Персіі, Індыі, Месапатаміі, Старажытнай Грэцыі, Рыма і скіфаў. Далей, у эпоху Адраджэння, шмат якія мастакі звярталіся да гэтай тэмы і малявалі партрэты людзей з жывёламі, жанравыя сцэны і саміх жывёл у якасці цэнтральных персанажаў. Узгадаем шэдэўры Леанарда да Вінчы, А. Дзюрэра, П. Брэйгеля, І. Шышкіна, К. Пятрова-Водкіна, а таксама работы іншых вялікіх майстроў, у тым ліку і нашых сучаснікаў, якія звярталіся да гэтай цікавай тэмы на працягу сваёй творчасці.

Для мастацтва Андрэя Рэвякова і Алены Кашаленка характэрны: эстэтычная складаючая, павага да плоскасці, двумернасці, фактуры, выразнасць выяў, высокае валоданне маляўнічымі і графічнымі тэхнікамі, рэалістычная манера выканання, каларыстычная і стылістычная гармонія.

Мастакі валодаюць выдатным пачуццём гумару і гратэску, якімі карыстаюцца пры стварэнні сваіх карцін. Аўтарскі свет мастакоў вельмі разнастайны і неадназначны, выразны і поўны парадоксаў.

Выстава працягнецца да 15 жніўня 2021 года.

г. Мінск, Рэвалюцыйная, 10
серада – нядзеля, 11.00 – 19.00
(017) 342 24 26

Уваходны квіток у галерэю:
5,00 руб. – для дарослых
3,00 руб. – для студэнтаў
2,50 руб. – для школьнікаў

АФИША А4